Гастралявалі махляркі з Магілёва, як мінімум, у Аршанскім і Полацкім раёнах. Асноўнымі іх ахвярамі станавіліся пажылыя жанчыны з праблемамі са здароўем. Жанчыны прадавалі сваім ахвярам цэлебныя павязкіт, шкарпэткі, пасы ды г.д. за шалёныя грошы. Адна аршанка за 320 даляраў набыла "эфектыўны сродак" для падтрымкі суставаў.
Міліцыя падазрае, што пералічаныя факты могуць быць не поўнымі і заклікае тых хто ведае яшчэ нешта пра дзейнасць злачыннага дуэта паведаміць у РАУС.