Нашы валейбалісты гулялі ў гасцях са сталічным клубам МАПІД. І ўпершыню ў сезоне наша каманда прайграла абодва матчы ў туры. Першая сустрэча праходзіла ў вострай барацьбе. Гаспадары ў дзвюх стартавых партыях былі крыху больш удалымі - 25:23 і 25:22. Трэці сэт дайшоў да тай-брэйку, у якім аршанцы даціснулі суперніка 27:25, але ў наступнай партыі зноў мацнейшым быў МАПІД 25:23, адсюль і ягоная перамога 3:1.
У другой сустрэчы перавага адной з каманд была большай, партыі выйграваліся крыху меньшымі сіламі, калі зыходзіць з ліку. Натуральна, характар гульні і тут быў востры. Стартавую партыю аршанцы прайгралі 24:26, але ў наступнай перамаглі 25:22. Затым узялі сэт 25:18. Для перамогі трэба было выйграць адзін з двух бліжэйшых, але аршанцы напрыканцы гульні страцілі сваю энэргію і абодва разы саступалі з адставаннем у некалькі розыгрышаў - 17:25 і 9:15. У выніку 3:2 на карысць МАПІДа.
Ва "Ўзлёта" па-ранейшаму 18 балаў і 4-е месца ў табліцы першай лігі.