Аршанскае моладзевае грамадскае аб'яднанне "Звяз" арганізавала турнір дваровых каманд, своеасаблівы чэмпіянат Оршы. На турнір заявіліся 15 каманд, у якіх гуляюць футбалісты рознага ўзросту і нават полу. Так-так! За каманду "Імпульс" гуляе дзяўчына! Каманды падзелены на дзве групы, у адной 8, у другой 7 калектываў.
Першы тур прынёс шэраг разгромных вынікаў, але не ўсе разгромы сведчаць пра агромністую розніцу ў класе каманд - проста некаторыя дружыны не сабралі на дэбютны матч дастаткова людзей, каб дзякуючы заменам даваць адпачынак асноўным гульцам.
У групе "А" адбыліся чатыры матчы. "Флёрава" саступіла камандзе "Льнуха" 1:11, "Алмаз" перагуляў "ЮНІ-2" 5:0. "Віцязі" былі мацнейшымі за "Імпульс" 12:1, а "Сельхоз Юнайтэд" перагуляў "Energy" 10:3.
У групе "Б" "Васток" атрымаў тэхнічную перамогу 3:0 над "Престижем", які зняўся з турніру незадоўга да старту і, адпаведна, трапіў у каляндар і табліцы. Ва ўсіх матчах гэтай камандзе будуць залічаныя тэхнічныя паразы. Каманда СКА гуляць будзе, але паколькі яна не з'явілася на матч супраць "Invincibles", то суперніку залічана тэхнічная перамога 3:0. У лідэры групы ўпэўнена выйшла "Раніца", якая, праўда, правяла больш за ўсіх матчаў. Пакуль у большасці каманд згуляна толькі па адной сустрэчы, футбалісты "Раніцы" правялі ўжо тры гульні. Пераканаўчыя перамогі 9:1 над "Стальнымі Лісамі" і 15:2 над СКА, а таксама бескампрамісная гульня з "Invincibles", якая ўсё-ткі прынесла якраз кампраміс, нічыю 3:3. Пакуль гэта адзіная нічыя на турніры.
На фота момант супрацьстаяння "Раніцы" і СКА.
Турнірныя табліцы групаў "А" і "Б".