Пакуль лёсаванне Кубка краіны не вызначыла іх у супернікі адно аднаму, “Орша” і “Мінск” ніколі не сустракаліся. ФК “Мінск” быў заснаваны ў 2006 годзе сталічным гарвыканкамам. Каманда за сваю кароткую гісторыю паспела выйграць Кубак Беларусі. Аршанцы ж дагэтуль сустракаліся з другой камандай “Мінска”, калі тая выступала ў 2-й лізе.
Матч 1/16 фіналу Кубка Беларусі “Орша” – “Мінск” пройдзе на Гарадскім стадыёне Оршы 6 ліпеня і пачнецца а 18:30. Пераможца матчу выйдзе ў 1/8 фіналу. Адзначым, што “Орша” ніколі ў гісторыі Кубкаў незалежнай Беларусі не праходзіла далей за 1/16 фіналу.