Гульня адбудзецца на Гарадскім стадыёне Барані. Аршанцы 6-га ліпеня прайгралі “Мінску” 0:4 і выляцелі з Кубка Беларусі, а ўжо на наступны дзень праводзяць таварыскі матч. Гэта дазваляе меркаваць, што Юрый Канаплёў вырашыў правесці таварыскую гульню з віцяблянамі, каб праверыць рэзервістаў, якія могуць узмацніць гульню клуба ў бліжэйшых матчах.
Цалкам магчыма, што на поле ў гульні з “Віцебскам” выйдзе шмат гульцоў з Оршы, якія на дадзены момант амаль не з’яўляюцца ў асноўнай камандзе, пакуль трэнерскі штаб робіць стаўку на іншагародніх гульцоў.
“Віцебск” – каманда Вышэйшай лігі, якая на дадзены момант займае там 10-е месца сярод 16 камандаў. Такім чынам, “Орша” правядзе два матчы за два дні з двума клубамі Вышэйшай лігі. Матч “Орша” – “Віцебск” адбудзецца на Гарадскім стадыёне Барані 7-га ліпеня. Пачатак а 18:00.