Беларуска з Оршы Аліна Талай пачынае выходзіць на пік формы. Яна прыняла ўдзел у самым важным старце да Алімпійскіх гульняў – чэмпіянаце Еўропы. У фінале ёй супрацьстаялі многія з тых суперніц, якія будуць фаварыткамі і ў Бразіліі. На жаль, заваяваць залаты медаль на каронай дыстанцыі ў 100 метраў з бар’ерамі Талай не ўдалося – на апошніх метрах яе апярэдзіла Сіндзі Роледэр з Нямеччыны, якая прабегла дыстанцыю за 12,62 секунды. Талай з высокім паказчыкам 12,68 стала срэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы, бронза дасталася адной з вядучых бягух на 100 метраў з бар’ерамі Ціфані Портэр з Вялікабрытаніі, з часам 12,76 секунды. Яшчэ адна з удзельніц немка Памэла Дуткевіч спатыкнулася аб бар’ер і сышла з дыстанцыі.
Цяпер Аліна Талай рыхтуецца выступіць на галоўным старце чатырохгоддзя – Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра. Гульні пройдуць з 5 па 21 жніўня.