03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Культура

Летнік скончыўся

14.08.2013 00:02

2599 праглядаў, 0 каментароў

Грамадскае аб'яднанне "Беларускі камітэт ІКАМОС" скончыла валанцёрскі летнік у Смалянах

Ікамос штогадова ладзіць летнікі ў розныя рэгіёны краіны з рознымі мэтамі. У гэтым годзе мэту летніка падказалі супрацоўнікі міністэрства культуры пасля падзеяў звязаных з разбурэннем будынку былога манастыра дамініканцаў у Смалянах. Тады дзякуючы ў тым ліку спецыялістам - сябрам ГА "Беларускі камітэт ІКАМОС" руйнаванне магчымага гістарычнага помніку было спынена. Але адразу з'явілася пытанне што рабіць далей як непасрэдна з будынкам былога манастыра, так і са Смалянамі ўвогуле.

Вёска па колькасці і каштоўнасці помнікаў не саступае такім турыстычным цэнтрам як Мір ці Нясвіж, але большасць помнікаў знаходзяцца ў кепскім стане. У сувязі з кепскім станам помнікаў і адсутнасцю праграмы па развіцці Смалянаў колькасць турыстаў тут мізэрная ў параўнанні з патэнцыялам. Паспрабаваць вырашыць гэтую праблему і меў на мэце летнік "ІКАМОС", які праходзіў напрацягу тыдня і скончыўся ў гэтую нядзелю.

Сярод мэтаў якія ставіліся арганізатарамі летніку значыліся наступныя: - падрыхтоўка прапаноў па захаванні і выкарыстанні руінаў манастыра XVIII ст.; - апісанне ўсёй гістарычнай забудовы Смалян з мэтай рэгістрацыі іх, як цэласнага гісторыка-культурнага комплекса; - інвентарызацыя навакольных могілак. -добраўпарадкаванне Спасапрэабражэнскай царквы XVIII ст.

Пры гэтым, сярод удзельнікаў летніка былі прафесійныя архітэктары, мастакі і гісторыкі, якія маюць кампетэнцыю ў азначаных пытаннях. Цяпер напрацаваныя вынікі летніку будуць апрацоўвацца і ў хуткім часе паступаць ў міністэрства культуры.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Летнік скончыўся

Грамадскае аб'яднанне "Беларускі камітэт ІКАМОС" скончыла валанцёрскі летнік у Смалянах

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение