Раней расіяне ў камбікармах Экамола - лічыцца буйнейшым вытворцам камбікармоў у краіне - выявілі генна-мадыфікаваны прадукт незарэгістраванай лініі. Як высветлівалася ГМО знаходзілася ў соевым шроце, які ў Беларусі не вырабляецца, а закупаецца прадпрыемствам за мяжой. У пастаўках ГМО-шнага шрота падазраюць Латвію або саму ж Расію - вытворцы гэтых краінаў пастаўляюць яго для Экамола.
Пакуль ідзе раследванне ўсіх абставін, міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі спыніла выдачу сертыфікатаў для гандлю ў Расіі.
Паводле інфармацыі tut.by