На розных футбольных пляцоўках Оршы адбываецца І Аршанскі турнір па дваровым футболе. Найбольш паспяхова на дадзены момант выступаюць дзве каманды. У групе “А” гэта “Алмаз”, у групе “Б” – “Смаляны”, у іх на рахунку па 9 пунктаў. Найбольш упартымі і яскравымі сталі паядынкі “Смаляны” – “Invincibles” (5:3), “Імпульс” – “Сельхоз Юнайтэд” (2:1) і “Флёрава” – “Сельхоз Юнайтэд” (6:8).
Пра бліжэйшыя матчы можна даведацца з дапамогай афіцыйнай сустрэчы турніру Ўкантакце. Там жа можна ўбачыць іншую інфармацыю, прысвечаную турніру.