Орша ўлетку 2015 года прымала адборачны турнір на чэмпіянат Еўропы. Напару з Магілёвам. Такая ж сістэма будзе і ў гэты раз. Зборныя дзяўчын да 19 гадоў сустрэнуцца ў Оршы і Магілёве, каб вызначыць, хто больш заслугоўвае выхаду на фінальную частку Еўра. Тры матчы пройдуць у нашым горадзе, яшчэ за трыма будуць назіраць гледачы на арэне “Спартак” у Магілёве. У адной групе з камандай Беларусі згуляюць Аўстрыя, Нарвегія і Літва.
Матчы, як чакаецца, будуць праходзіць у Оршы на Гарадскім стадыёне, а трэніравацца зборныя будуць на стадыёне “Лакаматыў”.