Нагадаем, што ў канцы мінулага года 27 снежня ў першым мікрараёне на лаўцы каля аднаго з пад'ездаў быў знойдзены труп 23-гадовага хлопца са слядамі моцных пабояў. Падазраваных у здзяйсненні забойства вылічылі хутка - ноч перад гэтым яны даволі шумна гулялі ў тым жа доме. Забойства стала рэзанансным і выклікала шмат чутак. Нарэшце, следчы камітэт скончыў сваё раследванне і цяпер можна даволі дакладна апісаць як адбылося тое забойства.
Адной з ахвяраў злачынства і ў той жа час адной з прычынаў забойства стала 24-гадовая аршанка. Жанчына мела дзіцёнка ад забітага, але з ім не жыла і шукала новых знаёмстваў. Праз сацыяльныя сеткі яна і пазнаёмілася з адным з удзельнікаў будучай злачыннай групы. 26 снежня дзяўчына перапісвала са сваім знаёмым і дамовілася з ім прагуляцца, той у адказ замовіў для яе таксі, якое прывезла дзяўчыну на кватэру да яшчэ аднаго ўдзельніка групы. На кватэры ў гэты час знаходзілася трое мужчынаў: 1987, 1989 і 1992 гадоў нараджэння, якія ў хуткім часе стануць абвінавачваемымі ў судзе.
З 19 гадзін 26-га снежня па 11 гадзін наступнага дня ў кватэры адбылася неверагодная весялуха - алкаголь, псіхатропы і як наступства шматразовы сэксуальны гвалт над новай знаёмам з нанясеннем ёй пабояў, калі тая спрабавала адмовіцца ад блізасці. Пры гэтым усім дзяўчанка змагла адправіць смс-паведамленне таму самаму бацьку свайго дзіцёнка. Выратаваць дзяўчыну ён не змог, але за сваю дабрыню паплаціўся ўласным жыццём. Злачынная троіца збіла хлопца да смерці. І 23-гадовы хлопец загінуў на месцы. Цела забітага мужчыны вынеслі ў двор і размясцілі на лаўцы, быццам яны тут зусім не пры чым.
Самі забойцы вярнуліся ў кватэру і, нават, паспрабавалі забіць дзяўчыну як сведку здарэння. Праз некаторы час п'яны ўгар іх вырубіў, і дзяўчына змагла збегчы з кватэры. А цела забітага знайшлі праз некаторы час суседзі.
Цяпер справу следчыя перадалі ў суд ,які хутка і павінен распачацца.