16-га ліпеня “Орша” згуляе гасцявы матч супраць “Промня”. Паядынак 12-га туру чэмпіянату Беларусі сярод каманд 1-й лігі адбудзецца на вуліцы Сурганава на стадыёне спартовага комплекса “Алімпійскі”. Гульня 16-га ліпеня пачнецца а 19-й гадзіне.
Раней “Орша” і “Прамень” сустракаліся двойчы. Было гэта ў 2014-м годзе, калі абодва клубы выступалі ў 2-й лізе. Тады аршанцы перамаглі супернікаў на хатнім стадыёне 3:0, а ў гасцях здабылі вікторыю 1:0. Агульная розніца мячоў 4:0, “Орша” толькі перамагала супернікаў і нават не прапускала ад “Промня”.
Аднак пасля 11-га туру становішча каманд у табліцы кажа на карысць сталічнага калектыву. “Прамень” мае 19 пунктаў і займае 4-ты радок табліцы, “Орша” мае 15 пунктаў і займае 6-е месца.