09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-1

7 м/с

981 гПа

15:00

+0

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Орша, Спорт

“Орша” разгромна прайграла “Промню”

17.07.2016 21:16

2959 праглядаў, 2 каментара

Выправа ў Менск прынесла аршанцам буйную паразу.

Футбольны клуб “Орша” ў 12-м туры чэмпіянату Беларусі сярод каманд 1-й лігі гуляў у Менску з “Промнем”. Матч адбыўся ў суботу, 16-га ліпеня. Стартавы склад аршанцаў выглядаў так: Гудзенка, Пракопчык, Лебедзеў, Магаль, Мараў, Жданок, Шыбека, Зямко, Гігевіч, Грачыха, Хадневіч.

Каманда гадзіннікавага заводу ўжо на 16-й хвіліне займела гандыкап у адзін мяч пасля голу Вілейты. Варта адзначыць, што ў Менск аршанцы адправіліся з адным брамнікам – Яўгенам Гудзенкам. Вячаслаў Камінскі, які сёлета гуляе ў асноўным складзе, адсутнічаў. На вялікі жаль, ягонаму дублёру не ўдалося паказаць высокі клас, як ён неаднаразова рабіў раней, ратуючы “Оршу” ад вялікіх праблемаў. На гэты раз сітуацыя разгортвалася іначай – гульцы “Промня”, як падалося, з парушэннем правілаў адабралі мяч у “льняных” у цэнтры поля, арбітр прамаўчаў. Пайшла імклівая атака на браму “Оршы”, гулец менчукоў выйшаў сам-насам з Гудзенкам, і Яўгену заставалася толькі парушаць правілы. Чырвоная картка брамніку і пенальці. А паколькі другога брамніка ў аршанцаў не было, у браму стаў нападнік Аляксей Хадневіч, які апрануў швэдар Гудзенкі.

Пенальці Хадневіч не адбіў – Расолька зрабіў лік 2:0. Затым сітуацыя стала складвацца для аршанцаў яшчэ горш. Баскакаў, Козел і зноў Вілейта падпісалі “прысуд” гасцям. 5:0, у такой сітуацыі нават спадзяванні на цуд здаваліся лішнімі. На 80-й хвіліне футбаліст “Промня” адштурхнуў суперніка рукамі, пенальці, і Хадневіч, які прыбег з брамы, забіў з 11-метровага. 5:1.

На замены ў “Оршы” выходзілі Данілкоў, Знак, Галоўчык і Чарнуха. Галоўчык пайшоў узмацняць атаку да Грачыхі і Зямко, гуляў дастаткова актыўна, але ўрэшце атрымаў дзве жоўтыя карткі і быў выдалены. Апошнія чатыры хвіліны аршанцы гулялі ўжо ўдзевяцёх.

Orsha.eu праводзіў тэкставую трансляцыю сустрэчы “Прамень” – “Орша”. У турнірнай табліцы наша каманда апусцілася на 8-е месца.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: “Орша” разгромна прайграла “Промню”

Выправа ў Менск прынесла аршанцам буйную паразу.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение