Навальніца суправаджалася ліўнем, выпала 10 міліметраў ападкаў. Аднак раніцай стала вядома, што нашаму гораду яшчэ пашанцавала. Гэтая ноч выдалася зусім нясумнай ва многіх раёнах Беларусі. У Мар'інай Горцы выпала 49 мм. ападкаў (больш за палову месячнай нормы), у Мазыры 48, у Крупках 41мм, у Сянно 32 мм. Звычайна такія трапічныя ліўні суправаджаюцца градам або моцнымі парывамі ветру. Так што цалкам чаканыя новыя паведамленні аб разбурэннях.
Фота Дзяніса Дзянісава.