Раней мы ўжо пісалі пра сітуацыю на сененскім райаграсэрвісе. Прадпрыемства знаходзілася ў ліку стратных, за мінулы год па Сененскім раёне менавіта райаграсэрвіс стаў найбольш стратным. Але як высветліў камітэт дзяржкантролю, гэта не адзіная праблема. З 2012 па 2016 год штомесячна на прадпрыемстве рабіліся прыпіскі прывеса масы буйной рагатай жывёлы от 2 да 20 тонаў. У вынікі за гэты час "ліпавы" прывес склаў 810 тонаў. Такім жа чынам спраўляліся з затрымкай заробкаў - не адзначалі іх у статыстычных дадзеных.
Акрамя таго кіраўніцтва не правільна правяло ўзбуйненне арганізацыі - далучэнне да аграсэрвіса "саўгасу імя Данукалава".
За ўсе гэтыя парушэнні, начальнік райаграсэрвіса быў зняты з пасады, а справа перададзена ў правахаоўныя органы для дачы прававой ацэнцы яго дзеянняў.