Знакамітая беларуская спрынтарка Аліна Талай упарта рыхтуецца да Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць у бразільскім горадзе Рыа-дэ-Жанэйра. Напярэдадні Алімпіяды паўстаў буйны допінгавы скандал. Дыскваліфікаваны за забароненыя прэпараты беларускія весляры браты Багдановічы, яны прапусцяць Алімпіяду. Цалкам захрасла ў прыёме допінгу каманда Расеі, міжнароднае антыдопінгавае агенцтва ВАДА правяло маштабнае расследаванне, якое паказала, што допінг быў пастаўлены ў гэтай краіне на дзяржаўны ўзровень, а многія пробы мачы з допінгам падмяняліся на чыстую мачу іншых людзей.
Пакуль Міжнародны алімпійскі камітэт вырашае, ці дапускаць алімпійскую зборную Расеі да Гульняў у Рыа, журналісты актыўна цікавяцца пазіцыяй па гэтым пытанні саміх спартоўцаў. Спрынтарка Аліна Талай з Оршы адзначыла, што дыскваліфікацыя расейцаў магла б пайсці на карысць сусветнаму спорту:
“У расейскай камандзе было многа спартоўцаў, якія грашылі. Такое пакаранне, мабыць, стане штуршком для таго, каб спорт стаў болей чыстым”.