Светлагорскі “Хімік” – унікальная каманда для беларускага футбола. Гэта адзіны клуб, які ўвесь час ад перыяду незалежнасці да сённяшняга дня выступае ў 1-й лізе чэмпіянату. Некалькі разоў клуб быў блізкі да павышэння і паніжэння, аднак урэшце заставаўся ў дывізіёне. Да мінулага сезону аршанцы не сустракаліся з “хімікамі” больш за 10 гадоў.
Ніводзін з двух матчаў у 2015 годзе задавальнення “сіня-белым” не прынес. Спачатку ў красавіку “Орша” прайграла супернікам дома 1:2, а затым у жніўні прайграла і гасцявы матч з лікам 0:4. У чэмпіянаце-2016 “Орша” пакуль на 1 пункт апярэджвае “Хімік”.
Матч заключнага ў першым коле туру, 13-га, адбудзецца на аршанскім Гарадскім стадыёне 23-га ліпеня і пачнецца а 18:00. Orsha.eu правядзе тэкставую анлайн-трансляцыю паядынку.