03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

15:00

-0

5 м/с

982 гПа

Орша, Спорт

Ю.Канаплёў: у Оршы такія брамнікі, што…

21.07.2016 19:04

2816 праглядаў, 4 каментара

Галоўны трэнер “Оршы” Юрый Канаплёў не бачыць, хто з аршанцаў мог бы стаць трэцім галкіперам клуба.

Пра гэта галоўны трэнер “Оршы” распавёў у інтэрв’ю газеце “Прессбол”. Адказваючы на пытанне, чаму клуб толькі фармальна заявіў на матч з “Промнем” Вячаслава Камінскага, а насамрэч каманда прыехала ў сталіцу толькі з адным галкіперам, Юрый Канаплёў распавёў:

Слава ў чацвер захварэў. У пятніцу недамаганне не адступіла. Папрасіў яго хоць бы на лаўцы пасядзець - не змог нават проста прыехаць у Менск! Так што Камінскага ўнеслі ў заяўку на гульню ўмоўна. Чаму ў камандзе няма маладога брамніка? У нас у горадзе яны такія, што лепш ужо на палявога гульца ў падобных сітуацыях разлічваць. Так што будзем звяртацца ў "Віцебск" - і маліць Бога, каб каго-небудзь са сваіх аддалі нам у арэнду.

Нагадаем, што браму “Оршы” ў матчы з менскім “Промнем” абараняў Яўген Гудзенка. На 24-й хвіліне сустрэчы ён быў выдалены за пазбаўленне суперніка яўнай магчымасці забіць гол, а паколькі прозвішча “Камінскі” значылася ў заяўцы “Оршы” чыста фармальна, брамнікам на астатні час матчу стаў намінальны нападнік “сіня-белых” Аляксей Хадневіч.

Падобная ацэнка галоўным трэнерам яскрава сведчыць пра тое, што галоўная каманда стала працаваць у адрыве ад футбольнай школы. У гэтым аршанскія заўзятары вінавацяць як кіраўніцтва горада, якое так і не прыдумала спосаб наблізіць юнацкія каманды да асноўнага складу, так і трэнерскі штаб, які ад самага пачатку зрабіў стаўку на іншагародніх футбалістаў, а аршанскім амаль не дае шанцаў праявіць сябе. Некаторыя маладыя гульцы, якія раней падпускаліся да асноўнага складу і нават адзначаліся неблагой гульнёй, цяпер не трапляюць нават на лаўку запасных. Пры гэтым вынікі “Оршы” далёкія ад ідэальных – пасля 12 тураў 1-й лігі “сіня-белыя” знаходзяцца толькі на 8-м месцы сярод 14 каманд.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ю.Канаплёў: у Оршы такія брамнікі, што…

Галоўны трэнер “Оршы” Юрый Канаплёў не бачыць, хто з аршанцаў мог бы стаць трэцім галкіперам клуба.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение