Белстат выпусціў штогадовы зборнік па сельскай гаспадарцы, у якім пазначана ўраджайнасць бульбы за мінулы год. Cярэдняя ўраджайнасць у краіне — 203 цэнтнеры з кожнага гектара. А вось статыстыка розных раёнаў вельмі адрозніваецца. Верагодна, віной таму прыпіскі, якія маюць месца ўва многіх раёнах. Напрыклад, у Талачынскім раёне атрымалася сабраць больш за 40 тысяч тон бульбы (!) з сярэдняй ураджайнасцю 441 ц/га. А ў суседнім Крупскім раёне — толькі 1,5 тысячы тон з ураджайнасцю 115 ц/га, піша “НН”.
Талачынскі раён з’яўляецца лідэрам усёй Беларусі па вырошчванні бульбы. На другім месцы ідзе Лагойскі раён, на трэцім Нясвіжскі. Адзначым, што з ураджайнасцю 301 цэнтнер з гектару 8-е месца па краіне займае Дубровенскі раён. А вось у даволі блізкім да Аршанскага Дрыбінскім раёне бульбу не саджалі ўвогуле.
Топ-10 раёнаў з найлепшай ураджайнасцю бульбы:
1. Талачынскі — 441
2. Лагойскі — 415
3. Нясвіжскі — 387
4. Карэліцкі — 332
5. Дзяржынскі — 323
6. Клічаўскі — 310
7. Мінскі — 309
8. Дубровенскі — 301
9. Астравецкі — 298
10. Бярэзінскі — 293
Топ-10 раёнаў з найгоршай ураджайнасцю бульбы:
109. Жлобінскі — 95
110. Гарадоцкі — 95
111. Лёзненскі — 92
112. Лоеўскі — 91
113. Чашніцкі — 89
114. Быхаўскі — 76
115. Глускі — 75
116. Касцюковіцкі — 46
117. Нараўлянскі — 28
118. Дрыбінскі — 0 (не вырошчваўся)