Яўген Зямко перайшоў у стан "Оршы" перад сезонам-2016. Ён амаль адразу стаў футбалістам асноўнага саставу "сіня-белых". Журналісты нашага сайту, якія прысутнічалі на матчах клуба і пісалі аб іх, нярэдка адзначалі менавіта Яўгена як аднаго з найлепшых у нашай камандзе. Актыўнага атакуючага гульца заўважылі ў клубе Вышэйшай лігі "Граніце" з Мікашэвічаў. Гулец пад № 22 "Оршы" быў запрошаны на Палессе на прагляд і паспяхова прайшоў яго, спадабаўся трэнерскаму штабу. 25-га ліпеня Зямко падпісаў працоўнае пагадненне з новым клубам і цяпер афіцыйна зрабіўся гульцом "Граніта".
За "Оршу" Яўген Зямко правёў 12 матчаў, з якіх 10 разоў выйшаў на поле са стартавых хвілін. На рахунку 20-гадовага нападніка 2 забітых мячы. Праз суполку аршанскіх ультрас у сацыяльных сетках гулец перадаў падзяку ўсім заўзятарам, якія падтрымлівалі яго і каманду і выказаў надзею, што ў хуткім часе ў "Оршы" наладзіцца гульня.