У спартовым комплексе па вуліцы Якубоўскага, 77 (раён заводу “Легмаш”) басейн быў зачынены на пачатку лета для прафілактычных работ. Яны былі планавымі: басейны часта не працуюць улетку з-за прафілактыкі. Гэты аб’ект карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод аршанцаў, з-за недахопу басейнаў у Оршы многія гараджане прыязджаюць у басейн з аддаленых куткоў горада. З 27-га ліпеня басейн аднавіў працу, цяпер аматары плавання зноў могуць карыстацца яго паслугамі.
31-41-73 – нумар адміністратара, 31-40-53 – нумар касы.