Пажар на завулку 2-м Школьным адбыўся ўвечары 23-га ліпеня. Вагонь ахапіў жылы дом 6х10 метраў, у якім знішчыў маёмасць і пашкодзіў сцены і столь. Прычына ўзгарання ўсталёўваецца.
Познім вечарам 25-га ліпеня пажар узнік у Дубровенскім раёне на воданапорнай вежы. Загарэлася помпавая. Полымя спаліла дах у невялічкім памяшканні помпавай 3х3 метры. Неўзабаве ратавальнікі назавуць прычыну дадзенага пажару.