Аршанскі "Ўзлёт" у чарговых матчах чэмпіянату Беларусі ў 1-й лізе два разы абгуляў менскі БДУ-РЦАР.
У суботнім матчы перавага аршанцаў з самага першага сэту не выклікала пытанняў - 25:13. У наступных давялося папацець - 25:21 і 25:22.
Гульня ў нядзелю стала ў нечым супрацьлеглай. Найбольш цяжкім сэтам быў першы, у якім узлётаўцы перамаглі 25:20, далей была вікторыя 25:19, у трэцім госці канчаткова капітулявалі - 25:16.
Якое месца будзе займаць наша каманда пасля дуплету перамог пакуль незразумела, бо не згуляныя ўсе паядынкі туру.
Узлёт (Орша) — БДУ-РЦАР — 3:0 (25:13, 25:21, 25:22), 3:0 (25:20, 25:19, 25:16)