Інжынер дыягнастычнай станцыі ў Оршы браў хабар марозівам і пакетамі фруктовага соку. За гэта ён замоўчваў праблемы з тармазной сістэмай аўтамабіляў, заплюшчваў вочы на перавышэнне дапушчальнай долі шкодных рэчываў у выхлапных газах, на расколіны на ветравым шкле, паведамляе "СБ". Інжынер за ўвесь час узяў хабару на 200 дэнамінаваных рублёў РБ (2 мільёны старых грошай). Сума невялікая, але сам факт хабару...
Прысуд быў строгі - інжынер атрымаў 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.