Здарэнне адбылося 3 жніўня а 22 гадзіне вечара. Брат і сятра прыехалі наведаць сваю старую маці ў вёску Гурэц Чашніцкага раёну. 61-гадовая сястра жыла ў Оршы, а яе 59-гадовы брат прыехаў у вёску з Мінска. Вечарам паміж імі ўзнікла спрэчка ў выніку якой брат схапіў малаток і малатком забіў сваю сястру.
Пры гэтым, труп жанчыныбыў знойдзены міліцыяй толькі 5 жніўня а 14-25 у двары матчынага дома. Абставіны, пры якіх знойдзена цела забітай міліцыя не паведамляе.