06:00

-3

5 м/с

996 гПа

09:00

-3

4 м/с

999 гПа

12:00

-1

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

Орша, Спорт

Аліна Талай: выбачаюся перад краінай

18.08.2016 11:55

3314 праглядаў, 2 каментара

Аліна Талай дала інтэрв’ю пасля няўдачы ў паўфінальным забегу Алімпіяды.

Беларуска Аліна Талай была адной з прэтэндэнтак на медалі на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра. На вялікі жаль, у паўфінале аршанка зачапіла перадапошні бар’ер і фінішавала толькі 8-й. Фінал застаўся без Аліны. Талай настолькі перажывала сваю няўдачу, прамінула змяшаную зону, але потым усё ж сустрэлася з журналістамі і пракаментавала свой выступ.

У паўфінале мяне паставілі ў "забег смерці". Тры медалісткі з "Еўропы", чэмпіёнка свету... Трэба было бегчы, як быццам у фінале, каб потым дабрацца па часе. Я рызыкавала ўсім. І да сёмага бар'ера, у які ўляцела маховой нагой, ішла на другой пазіцыі... У прынцыпе каментары залішнія. Зразумела, хацелася большага - і мне, і заўзятарам, і краіне. Але... Такое здараецца. На гэтым мой сезон, думаю, скончаны. Пагляджу, ці завершыцца на такой мінорнай ноце кар'ера. Цяпер трэба вырашыць, працягну трэніравацца ці не. Магчыма, вазьму паўзу на паўгода і буду прыходзіць у сябе.

Гэта значыць рэальна думаеш завязваць?

Праз нейкі час прыму рашэнне. Але адпачынак дакладна неабходны.

Якой была першая думка, калі зачапіла бар'ер?

Гэта нелітаратурнае слова.

Можаш растлумачыць памылку з тэхнічнага пункту гледжання?

Махавай нагой уляцела ў бар'ер. Не тое, каб зачапіла - магла далей падхапіць сябе. Але стукнулася нармалёва, хуткасць згасла - і ўсё. А гэта не першынство рэспублікі, дзе ўсё роўна застаецца шанец перамагчы. Такія эпізоды - канец. У мяне нават не атрымалася бегчы далей.

Гэта самы складаны забег у тваёй кар'еры?

Напэўна, так. Усё-ткі і груз адказнасці вельмі ціснуў. У іншых забегах многія спартоўкі таксама чапляліся, псіхалагічна не вытрымлівалі. Аднак я хацела прабіцца ў фінал і адчувала, што магу змагацца за медалі. Сезон паказваў, што выбягаю з шасцідзесяці сотых. Думаю, і так відаць: за апошнія два гады нармальна дадала. Вельмі хацелася паказаць нешта на Алімпіядзе ... Жудасна крыўдна другі раз запар спыняцца ў кроку ад вырашальнага забегу.

А на які час разлічвала?

Каля пяцідзесяці сотых. У горшым выпадку - каля пяцідзесяці пяці. Нажаль. Хачу папрасіць прабачэння перад усёй краінай. Будзем заўзець за іншых.

Можаш параўнаць атмасферу Гульняў у Лондане і Рыа?

Вельмі вялікая розніца. У Лондане было лепш. Тут вельмі засмучае колькасць гледачоў на трыбунах. У маёй кар'еры гэта першыя спаборніцтвы такога буйнога маштабу, дзе трыбуны не запоўнены нават на палову. А выходзіць на амаль пустой стадыён непрыемна любому атлету. За апошнія дні ўстаноўлена шмат сусветных і алімпійскіх рэкордаў, аднак мала хто гэта бачыць.

Калі ўсё ж такі возьмеш перапынак, чым зоймешся?

За апошнія восем гадоў не было ніводнага сезона, дзе не выступала б зімой ці летам. Кожныя паўгода даводзілася выводзіць арганізм на пік формы. Таму проста хачу абстрагавацца ад спорту і з'ехаць куды-небудзь ... На моры, напрыклад. На Гоа. Буду "дауншыфтэрам".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аліна Талай: выбачаюся перад краінай

Аліна Талай дала інтэрв’ю пасля няўдачы ў паўфінальным забегу Алімпіяды.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение