У суперніцах зборнай Беларусі была каманда, прыблізна роўная па сілах – зборная Азербайджана. У першым матчы, які адбыўся 15-га жніўня, беларускі перамаглі з мінімальным лікам 1:0. Перамогу прынесла Драноўская на 69-й хвіліне. Другі матч праходзіў 17-га жніўня зноў на Гарадскім стадыёне Оршы. На гэты раз перамагчы азербайджанак не ўдалося – нічыя 2:2. Галы ў беларусак забілі Бянкевіч і Жытко. Пасля голу другой футбалісткі наша каманда вяла 2:1, аднак Азербайджан на 89-й хвіліне зраўняў лік. Акрамя таго, беларускі ў гэтым матчы не рэалізавалі пенальці.
Гэтыя матчы сталі для беларусак часткай падрыхтоўкі да адборачнага этапу чэмпіянату Еўропы, які зямлячкі правядуць у Оршы, а таксама ў Магілёве. У адной групе з камандай Беларусі згуляюць Аўстрыя, Нарвегія і Літва. Частка матчаў, як чакаецца, будуць праходзіць у Оршы на Гарадскім стадыёне, а трэніравацца зборныя будуць на стадыёне “Лакаматыў”.