03:00

-3

4 м/с

1000 гПа

06:00

-2

4 м/с

999 гПа

09:00

-2

4 м/с

998 гПа

12:00

-0

4 м/с

998 гПа

15:00

+0

4 м/с

997 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Беконная свініна як у Даніі

19.08.2016 15:30

3671 прагляд, 3 каментара

У Талачынскім раёне плануецца запусціць два аб'екты па вытворчасці беконнай свініны па дацкай тэхналогіі.

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "БелДан" у кастрычніку ўвядзе ў эксплуатацыю два аб'екты аграпрадпрыемства па вытворчасці свініны паводле дацкай тэхналогіі. Абодва аб'екты будуць знаходзіцца ў Талачынскім раёне. Будуецца аграпрамысловы комплекс каля пасёлка Усвіж-Бук. За год на комплексе будзе выпускацца 6 тысяч тонаў свініны. Для ўтрымання пагалоўя свінняў узведзены ўжо 8 будынкаў. У кастрычніку будуць пабудаваныя першыя два аб'екты па вытворчасці беконнай свініны, а ўжо да жніўня 2017 будзе дабудаваны ўвесь комплекс. Пра гэта паведаміў Ёнас Енсэн - кіраўнік кампаніі "БелДан".

Будучы аграпрамысловы комплекс будзе мець склады для захоўвання зерня сіласнага тыпу, зернесушыльны комплекс, камбікормавы цэх. Аб'ём інвестыцый на 2016-17 гады прагназуецца ў раёне 20 мільёнаў еўра.

Па праекце плануецца выкарыстоўваць генетычны матэрыял дацкай племянной праграмы DanAvl. Гаворка ідзе пра трохпароднае скрыжаванне (Ёркшыр-ландрас-дзюрок), калі чыстапароднасці племянныя жывёлы вырабляюць гібрыды Ф1, а тыя ў сваю чаргу - пагалоўе для камерцыйнага развядзення на мяса. На жывёлагадоўчым комплексе ўсе працэсы плануецца цалкам аўтаматызаваць. Непасрэдна для яго абслугоўвання будзе створана 22 працоўных месцы.

Прадукт - посную беконную свініну - будуць пастаўляць пераважна ў краіны Мытнага звязу. Калі будзе існаваць попыт на прадукцыю ў самой Беларусі, тады свініна будзе рэалізоўвацца і на ўнутраным рынку.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Беконная свініна як у Даніі

У Талачынскім раёне плануецца запусціць два аб'екты па вытворчасці беконнай свініны па дацкай тэхналогіі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение