Вячаслаў Герашчанка, які ў мінулым сезоне працаваў якраз у “Оршы”, цяпер узначальвае “Ліду”. Ён адзначыў, што ў гульні атрымаліся два розных таймы.
Атрымаліся абсалютна два розныя таймы. У першым тайме здавалася, што баяліся дапусціць памылку, гулялі заціснута і не так, як планавалі. У другім тайме перабудавалі гульню, за кошт замен здолелі забіць два хуткіх мяча, але спалохаліся, што можам выйграць, глыбока селі на сваю тэрыторыю, неапраўдана сталі фаліць і атрымалі гол са штрафнога. Пасля гульня ішла на сустрэчных курсах, маглі забіць як і мы, так і госці, але крыўдна было б па такой гульні каму-кольвечы прайграць. На перамогу не нагуляла ні адна з каманд і нічыйны вынік лічу справядлівым.
Галоўны “Оршы” Юрый Канаплёў застаўся незадаволены вынікам:
Улічваючы, як складаўся матч, вынікам застаўся незадаволены. Спадабалася, як хлопцы гулялі і кантралявалі гульню, стваралі моманты, але нашы стопрацэнтныя моманты мы не выкарысталі, у той час як гаспадары здолелі рэалізаваць свае шанцы. Засмуціла, што гульцы, якія выйшлі на замены, не ўзмацнілі гульню. У апошні час шмат забіваем, што добра, але ў той жа час досыць і прапускаем. Трэба працаваць, ды і згулянасць гуляе немалаважную ролю.