Аршанскі міні-футбольны клуб "Вітэн" правёў два таварыскія матчы ў Менску замест мемарыяльнага турніру Пракапенкі, які сарваўся. Спачатку "Вітэн" згуляў супраць клуба "Ахова-Дынама". Варта адзначыць, што "міліцэйскі" клуб зараз актыўна праглядае футбалістаў, якія маглі б узмацніць каманду. Паядынак атрымаўся няпростым, аршанцы перамаглі 3:2, галы ў "чырвона-чорных" забівалі Дзядзічкін, Вяршынін і Цікурышвілі. Каманды разам стартуюць у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па міні-футболе ўжо ў верасні. У "Аховы-Дынама" будзе час узяць рэванш, а ў "Вітэна" - пацвердзіць свой высокі ўзровень.
Затым "Вітэн" правёў яшчэ адзін таварыскі матч, на гэты раз супернікам быў клуб БЭМ з Менска. Чэмпіёны сталіцы па міні-футболе часам давалі неблагі адпор аршанцам, аднак клас "Вітэна" ўсё ж адбіўся на ходзе гульні. "Вітэн" перамог 10:4, хет-трык аформіў Дзядзічкін, дубль Цікурышвілі, двойчы БЭМ забіваў сабе сам, яшчэ па мячы на рахунках Алейнікава, Ліхача і Падалінскага.