"Аршанскія Ястрабы", складзеныя з юнакоў, якія нарадзіліся не раней за 2005 год, адправіліся ў Смаленск для выступлення на турніры "Кубак Альянса". Кубак будзе праводзіцца ўжо ў другі раз. Правядзенне спаборніцтваў дастаткова кампактнае. Змаганні ў Лядовым палацы горада Смаленска будуць ісці толькі тры дні - з 26 па 28 жніўня.
"Аршанскія Ястрабы" пры лёсаванні трапілі ў групу Б, у якой іх супернікамі стануць яшчэ адны "Ястрабы", толькі з Масквы, а таксама "Цверычы" (Цвер) і "Алімпіец" (Балашыха Маскоўскай вобласці). Акрамя "Аршанскіх Ястрабаў" на турніры будзе яшчэ адна каманда з Беларусі - "Віцебск 2005", але ён згуляе ў іншай групе. Пачнуць гульнявую праграму аршанцы матчам з "Алімпійцам", якія стартуе 26-га жніўня а 9:45, а 16:50 таго ж дня памерацца сіламі з "Цверычамі". 27-га жніўня а 9:45 будзе "дэрбі ястрабаў" з маскоўскай камандай. Затым прадугледжаны стыкавыя матчы. Каб змагацца за перамогу ў турніры, трэба выйсці спачатку ў паўфінал, а гэта права дае 1 альбо 2 месца на групавым этапе.