21:00

+12

3 м/с

991 гПа

00:00

+11

4 м/с

990 гПа

03:00

+11

5 м/с

988 гПа

06:00

+9

4 м/с

987 гПа

09:00

+13

5 м/с

986 гПа

Орша, Спорт

"Орша" прымае "Слонім"

25.08.2016 15:52

2583 прагляду, 0 каментароў

У суботу, 27-га ліпеня, ФК "Орша" на Гарадскім стадыёне прыме "Слонім".

Гульні са "Слонімам" - заўсёды праблемы для "Оршы". З 9 матчаў, якія прайшлі паміж камандамі ў перыяд незалежнай Беларусі, аршанцы не выйгралі ніводнага, толькі двойчы згулялі ўнічыю, а астатнія 7 матчаў прайгралі. Розніца галоў 4-32 не на карысць "сіня-белых". У першым коле чэмпіянату-2016 "ільняным" удалося ўпершыню не прайграць на полі слонімцаў - нічыя 0:0.

На дадзены момант у турнірнай табліцы "Слонім" мае 18 пунктаў, "Орша" 17. Безумоўна, аршанскія заўзятары чакаюць ад сваёй каманды толькі перамогі, бо статыстыка мінулых матчаў не надта радуе. Нягледзячы на збор перад пачаткам 2-га кола, аршанцам пакуль не ўдалося спыніць няўдалую серыю, згодна з якой каманда не перамагае ўжо два месяцы. Матчы з "Хімікам" і "Лідай" скончыліся ўнічыю, а "Дняпру", "Промню", "Гомелю" і яшчэ "Мінску" ў Кубку "Орша" прайграла.

Хаця ўсе, хто перамог "Оршу" за гэты час, маюць высокі статус, нельга не адзначыць: "сіня-белыя" не перамагалі ўжо ў 6 матчах запар.

Адзначым, што ў складзе "Слоніма" выступае 27-гадовы абаронца Марат Воранаў, які паспеў пагуляць за "Оршу" ў другой палове сезону-2014 і дапамог нашаму клубу падняцца ў 1-ю лігу. Матч "Орша" - "Слонім" адбудзецца 27 жніўня на Гарадскім стадыёне і пачнецца а 17:00. Кошт дарослага квітка - 1 рубель 5 капеек, дзіцячага - 80 капеек.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Орша" прымае "Слонім"

У суботу, 27-га ліпеня, ФК "Орша" на Гарадскім стадыёне прыме "Слонім".

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение