Газета "Прессбол" узяла інтэрв'ю ў менеджэра ерэванскага "Арарата", які будзе выступаць у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па хакеі і свае хатнія матчы будзе праводзіць у Оршы, а базавацца ў Віцебску. Рубен Сцепанян адзначыў, што галоўная задача для "Арарата" - падняць узровень хакеістаў да высокага ўзроўню, каб яны змаглі добра прадстаўляць зборную Арменіі.
- Звышзадача праекту распасціраецца далей падтрымання захаплення сына?
- Вядома. Мэта - падняць рабят да такога ўзроўню, які дазволіў бы ім у складзе зборнай Арменіі дасягнуць нейкіх вышынь. Хоць бы прабіцца ў дывізіён 1. Думаю, гэта рэальна: скажам, мы не раз гулялі адным узростам з украінцамі і ні ў чым ім не саступалі.
- А далей - вырасціць новую нацыянальную зборную? Армянская ж не выступала на чэмпіянатах свету з "пашпартнага" скандалу пяцігадовай даўніны.
- Хутчэй не з-за пашпартнага, а трансфернага. З пашпартамі было ўсё ў парадку, але па правілах ІІХФ важна не столькі грамадзянства наогул, колькі спартовае. А для яго атрымання трэба правесці 16 месяцаў у клубе пад эгідай нацыянальнай федэрацыі.
- З ёю кантачыце?
- Зразумела. Просім па магчымасці ладзіць турніры ў Арменіі, куды маглі б прыязджаць. І дазвол на наш удзел у беларускім чэмпіянаце атрыманы ад яе, каб усё было бездакорна з пункту гледжання ІІХФ.
- Атрымліваецца, найбольш арганізаваная каманда Арменіі сягоння - ў Оршы.
- Выходзіць, так. У Ерэване нядаўна адкрыўся комплекс, дзе ёсць і лядовая арэна. Але на ёй у асноўным гуляюць аматары і праходзяць масавыя катанні. Хакейныя школы толькі-толькі зараджаюцца. Поспехі нашай моладзі закліканы падсцёбнуць гэты працэс, выклікаць цікавасць да хакея ў нашай краіне.