У Смаленску прайшоў "Кубак Альянса", 8 дзіцячых каманд, складзеных з хакеістаў 2005 года нараджэння змагаліся за галоўны трафей. Прыняў удзел у турніры і клуб "Аршанскія Ястрабы", акрамя іх гуляла яшчэ адна беларуская каманда - "Віцебск 2005". Стартавалі аршанцы ў спаборніцтвах няўдала, сухі пройгрыш "Алімпійцу" з Балашыхі Маскоўскай вобласці 0:4. У другім матчы групы "Б" "Аршанскія Ястрабы" не склалі канкурэнцыі "Цверычам" - 0:9. У заключным матчы групы паследвала параза 0:6 ад маскоўскіх "Ястрабаў". Такім чынам, усе тры матчы ў групе былі прайграныя з агульнай розніцай шайбаў 0-19.
Надышла пара слабейшым камандам турніру вызначаць свае месцы ў міжсобных змаганнях. Толькі ў чацвёртым матчы на турніры "Аршанскія ястрабы", нарэшце, адзначыліся шайбамі ў браму супернікаў. Але закінуўшы дзве, прапусцілі тры, і прайгралі "Варагам" з пасёлка Марозава Ленінградскай вобласці 2:3. У матчы за 7-8 месцы аршанцы перамаглі "Славутыч 2005" са Смаленску з лікам 3:2.
Такім чынам, аршанцы 1 матч на турніры выйгралі, 4 прайгралі і занялі перадапошняе, 7-е месца. Дарэчы, перамогу ў турніры святкаваў "Віцебск 2005" - другая беларуская каманда.