Ерэванскі “Арарат” заявіўся ў Вышэйшую лігу Беларусі, ён будзе прадстаўляць сталіцу роднай Арменіі і нават носіць на форме палосы сцяга Арменіі, але база клуба знаходзіцца ў Віцебску. Гуляць жа ўсе хатнія матчы армяне будуць на Лядовай арэне ў Оршы. Як мы ўжо адзначалі ў папярэдніх публікацыях, каманда складаецца далёк не з адных гульцоў армянскага паходжання – ў складзе шмат расейцаў, ёсць і беларускі абаронца. Магчыма, што беларусаў у складзе “Арарата” стане яшчэ болей.
Рыхтавацца да новага сезону “Арарат” пачаў даўно, і цяпер праводзіць гульні з клубамі Экстралігі, якія вышэй узроўнем і класам за будучых супернікаў па Вышэйшай лізе. У Магілёве “Арарат” перамог ХК “Магілёў” 5:4. А 31-га жніўня ў Оршы адбудзецца таварыскі матч паміж “Араратам” і жлобінскім “Металургам” – адным з наймацнейшых клубаў краіны апошніх гадоў. Гульня пачнецца а 15:00, уваход вольны!
Раней у Лядовую арэну дарослы хакей практычна не завітваў. Так, тут гулялі адкрыты чэмпіянат Аршанскага раёну, аднак пераважна на арэне адбываліся гульні дзіцячых і юнацкіх каманд, для якіх арэна на 3500 месцаў занадта вялікая.