Аршанскі “Вітэн” рыхтуецца да старту чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. Пакуль “чырвона-чорныя” праводзяць таварыскія матчы. У аршанскім “Алімпійцы”, дзе, як мяркуецца, каманда згуляе ўсе хатнія матчы, аршанцы нанеслі паразы магілёўскаму “Фортэ” і смаленскаму “Аўтадору”. З магілёўцамі справіліся 4:0, Еўдакімаў, Алейнікаў, Цікурышвілі і Дунаеў забівалі мячы. Прычым Цікурышвілі, які забівае амаль у кожнай перадсезоннай гульні аршанцаў, чарговы раз вызначыўся магутным ударам, які не пакінуў шанцаў супернікам.
У другой гульні з “Аўтадорам”, які ў чэмпіянаце Расеі выступае ў 2-м дывізіёне ў зоне “Цэнтр” і заняў там 4-е месца, “Вітэн” перамог 5:1. Дубль аформіў Вяршынін, па голе забілі Дунаеў, Дзядзічкін і Падалінскі. Прычым цікава, што першымі вызначыліся супернікі, але аршанскі клуб не зважаў на праблемы.