На 1-м Аршанскім турніры па дваровым футболе праведзены паўфіналы. У першым з іх здарылася сенсацыя. Пасля лёсавання многія былі ўпэўненыя, што фіналу “Алмаз” - “Раніца” не мінуць, аднак лёс распарадзіўся інакш. У першым паўфінале здарылася калі не сенсацыя, дык вельмі нечаканы, прынамсі, вынік. “Сельхоз Юнайтед” атрымаў перамогу 4:2 і выйшаў у фінал. У другім паўфінале “Алмаз” не пакінуў ніводнага шанцу “Вастоку” – перамога 9:1.
Вырашальныя матчы адбудуцца ў верасні. У матчы за 3-е месца згуляюць “Раніца” з “Вастокам”, а ў фінале “Сельхоз Юнайтед” з “Алмазам”.