Стартавы матч "Вітэн" згуляе ў Оршы ў новым спартовым комплексе "Алімпіец", які месціцца за Лядовым палацам. У першым туры новага чэмпіянату "чырвона-чорныя", якія дастаткова паспяхова правялі перадсезонную падрыхтоўку, сустрэнуцца з менскім "Дынама-БНТУ". Гульня стартуе а 14:00.
У мінулым чэмпіянаце "Вітэн" заваяваў бронзавыя медалі, адстаўшы на тры пункты ад чэмпіёна "Лідсельмаша" і срэбнага прызёра МАПІДа. "Дынама-БНТУ" заняло 13-е месца сярод 16 удзельнікаў Вышэйшае лігі і захавала месца ў элітным дывізіёне беларускага міні-футбола.