Цяпер аршанскі клуб будзе залежыць ад аддзела адукацыі . У інтэрв'ю спартыўнай газеце "Прессбол" дырэктар "Оршы" Юрый Піваровіч распавёў, што каманда завяршыла 2013 без даўгоў і заўважыў, што ў горадзе ёсць усяго толькі два футбольных трэнера.
Тэкст:
"Дырэктар МОФК "Орша" (6-е месца ў чэмпіянаце-2013 2-й лігі) Юрый Піваровіч выпраменьвае пазітыў.
- У нас усё ў парадку: каманда завяршыла сезон без даўгоў, а шостае месца - лепшае за многія гады. У 2001-2006 гадах горад наогул не быў прадстаўлены ў чэмпіянаце краіны. Цяпер паступова падымаемся. Калектыў пераважна аматарскі: хтосьці працуе пажарным, хтосьці - падсобнік, хтосьці мерчандайзеры, я - супрацоўнік органаў унутраных спраў... Праўда, у другім коле ўзмацніліся некалькімі прафесійнымі хлопцамі, якія і дапамаглі дамагчыся выніку. Кіраўніцтва горада станоўча ацаніла наша дасягненне і абяцала падтрымку ў новым годзе.
- Што вас чакае ў 2014-м?
- Пераходзім пад дах гарадскога аддзела народнай адукацыі і будзем называцца проста "Орша". Разам з намі ў структуры гарана ёсць і футбольная СДЮШАР. Наогул добра б мець уласную школу, каб гадаваць змену. Нажаль, у Оршы ўсяго два футбольных трэнеры. Гэта сур'ёзная праблема.
- Ваш бюджэт цягне на паўмільярда рублёў?
- Што вы, пра такую суму толькі марым! Думаем над тым, як самім зарабляць. Аднак гэта складана, бо ў нас няма ніякай уласнасці. Таму галоўная надзея - гарадскія ўлады."