На падыходзе Дзень беларускай вайсковай славы, 8 верасня аб’яднанае войска ВКЛ і Польшчы разграміла маскоўскага агрэсара пад Оршай. Аргкамітэт арганізацыі “Малады Фронт” заклікаў адзначыць свята акцыяй “Атрымалі пад Воршай, атрымаеце і пад Веткай!”. Акцыя пройдзе 8 верасня а 18:00 каля амбасады Расейскай Федэрацыі ў Менску па вуліцы Нававіленскай, 1а. Лідэр “МФ” Зміцер Дашкевіч запрашае адзначыць свята:
"Перамога беларускай зброі у 1514 годзе на многія дзясяцігодзьдзі спыніла імпэрскі шал Масквы. Праз паўтысячы год ад тае паразы пад Воршай Масква ізноў прагне крыві і суседзкіх земляў. Сёньня як ніколі актуальны словы героя Беларусі Кастуся Каліноўскага: “Народзе, тады толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою маскаля ўжо ня будзе!” Таму мы заклікаем адзначыць 502-ую гадавіну Бітвы пад Воршай – Дзень беларускай вайсковай славы! Нагадаем Расеі, што яе чакае, калі яна спрабуе рэалізаваць у Беларусі сваі імпэрскія комплексы”.
Цікава, што любыя спробы адсвяткаваць беларускую перамогу выклікаюць у Расеі злосць, у прыватнасці, у чорнасоценскіх выданнях, беларусаў часта абвінавачваюць у агрэсіі, забываючы пра тое, што агрэсарам у той вайне выступалак якраз Маскоўскае войска. Пры гэтым расейцы шавіністычных поглядаў хваляць Беларусь за тое, што ў ёй існуюць помнікі, музеі, сувеніры, назвы гарадоў, вуліц, прысвечаныя Сувораву, Калініну і іншых небеларускіх дзеячоў, многія з якіх фізічна вынішчалі беларусаў і нават не прызнавалі шэраг народаў Расейскай імперыі за асобную нацыю.