У першым туры чэмпіянату Беларусі аршанцы сустракаліся з менскім “Дынама-БНТУ”. “Чырвона-чорным” удалося прадэманстраваць свой высокі клас, пра які вялася размова перад матчам. “Вітэн” даказаў, што ў гэтым сезоне каманда збіраецца толькі за золатам. Пасля першага тайму аршанцы вялі 4:1 і не паўставала вялікіх пытанняў аб пераможцы паядынку. У другой палове сустрэчы “Вітэн” забіў яшчэ аднойчы і давёў лік да 5:1.
Гусакоў і Алейнікаў забілі па 2 мячы, яшчэ адным голам адзначыўся Чарніенка. На матчы ў спартовым комплексе “Алімпіец” прысутнічалі 200 гледачоў.