Гульня 18-га туру Першай лігі пройдзе на Гарадскім стадыёне Оршы. Аршанцы сустракаліся з гэтым супернікам 7 разоў. Тры разы Фартуна была на баку “Смалявічаў”, тройчы была зафіксавана нічыя і толькі аднойчы перамагла “Орша”. Здарылася гэта ў 2011 годзе, калі “Орша” саступала тады яшчэ смалявіцкаму “Вігваму” 0:2, але ўрэшце вырвала перамогу 4:2. Двойчы аршанцы саступалі смалявічцам з лікам 0:7.
Вельмі прыкметным аказаўся паядынак каманд у першай палове сезону-2016. Тады “Смалявічы” ўпэўнена перамагалі 2:0, аднак аршанцы за чатыры хвіліны да заканчэння сустрэчы здолелі двойчы забіць і вырвалі нічыю 2:2.
Розніца галоў за папярэднія 7 матчаў 10:25 не на карысць “Оршы”. Адмоўны баланс можна падправіць 10-га верасня. “сіня-белыя” прымуць “Смалявічы” на Гарадскім стадыёне, гульня пачнецца а 17:00.