Аршанцы паспяхова пачалі сезон, у першым туры нанеслі паразу 5:1 менскаму “Дынама-БНТУ”. У другім туры “Вітэн” зноў гуляе ў Оршы, дзе ў спартовым комплексе “Алімпіец” прыме МФК “Сталіца”. “Зялёна-белыя” ў стартавым туры здабылі яшчэ больш упэўненую перамогу – 5:0 над магілёўскім “Фортэ”.
Варта адзначыць, што “Сталіца” падтрымлівае беларускую мову і сёлета пачала выступаць у форме з нацыянальным беларускім арнаментам. Матч “Вітэн” – “Сталіца” адбудзецца 10-га верасня і пачнецца а 14-й гадзіне.