Што такое дваравы футбол? Гэта не столькі спорт, колькі сацыяльная з'ява - магчымасць самаарганізацыі і самарэалізацыі моладзі. Любы ахвотны можа паспрабаваць сябе ў якасці спартовага мэнэджэра, трэнера або гульца любой пазіцыі. Больш мягкія правілы даюць магчымасць любому пабыць суддзёй, а таксама гуляць такім спартсмэнам, якія не маглі б удзельнічаць у спаборніцтвах прафесійных. Напрыклад, людзям з фізічнымі недахопамі, або гендэрна змяшаныя каманды (жанчыны ў складзе мужчынскіх камандаў). Сёння дваровы футбол стаў ужо міжнароднай з'явай - турніры арганізоўваюцца, як мінімум, у Расіі, Украіне, Польшы. Але Орша стала першым горадам Беларусі дзе з'явіўся дваровы футбол. Моладзевая арганізацыя "Звяз" з пачатку ліпеня распачала першы ў Оршы турнір па дваравым футболе.
За два з невялікім месяцы ў турніры паўдзельнічала больш за 200 чалавек. У ліпені быў згуляны першы этап - групавы. З двух групаў па 7 і па 8 камандаў у наступны этап выходзілі па 4. Далей ішоў этап плэй-оф дзе каманды гулялі на вылет. І, нарэшце, паўфіналы ды фінал. У фінале ў двух матчах сустрэліся Раніца-Васток за 3-4 месцы і Алмаз-Сельхоз Юнайтэд за 1-2 месца. Праўда, фіналы аказаліся даволі прадказальнымі: Раніца аслабленым складам перамагла аслаблены склад (у верасні гульцы многіх камандаў былі вымушаны з'ехаць з горада на вучобу) Вастока 12-3. У другім матчы Аламаз з лікам 18-2 перамог Сельхоз Юнайтэд.
Цяпер плануецца, што каманды згуляюць таварыскія матчы з камандамі іншых краінаў.
У наступным годзе рэгістрацыя камандаў на другі турнір стартуе ў пачатку мая.
На фота: каманда "Раніца", заняўшая 3-е месца
На фота: каманда "Сельхоз Юнайтэд", заняўшая 2-е месца
На фота: каманда "Алмаз" - пераможцы турніра.