Раней мы пісалі пра Дзіяну Бурбо, якая возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцця Алімпіяды. Аднак цяпер ёсць і прадстаўніца Оршы непасрэдна ў спорце.
Талаева (не блытаць з Талай!) заваявала пуцёўку на Алімпійскія гульні ў шорт-трэку. Спрошчана, гэты від спорту - гонкі на каньках унутры хакейнай каробкі. Беларуска не будзе фаварытам спаборніцтваў, аднак у шорт-трэку часта здараюцца сенсацыі, да таго ж манер бегу беларускі не вядомы шырока, таму можна спадзявацца на сюрпрыз.
Забегі ў шорт-трэку будуць праводзіцца 10, 13, 15, 18 і 21 лютага.