12:00

-3

8 м/с

995 гПа

15:00

-2

8 м/с

993 гПа

18:00

-1

7 м/с

991 гПа

21:00

-1

7 м/с

990 гПа

00:00

-1

6 м/с

989 гПа

Орша, Спорт

Сустрэча з “Тарпеда”

16.09.2016 09:36

2326 праглядаў, 0 каментароў

Футбалісты “Оршы” 18-га верасня правядуць гасцявы матч з менскім “Тарпеда”.

Прынцыповы для аршанцаў матч адбудзецца 18-га верасня, у нядзелю. Супернікамі “сіня-белых” будуць футбалісты сталічнага “Тарпеда”. Каманды сустракаліся шмат разоў у савецкія часы, калі спаборнічалі ў чэмпіянатах БССР. Часцей за ўсё вышэй у выніковай табліцы тады аказваліся аўтазаводцы, якія чатыры разы былі чэмпіёнамі, але і “Старту” ўдавалася апярэджваць “Тарпеда”. У перыяд незалежнай Беларусі гэта будзе чацвёрты матч паміж камандамі. Пакуль “Орша” яшчэ не перамагала супернікаў у гэтыя часы – дзве паразы з лікам 1:3 і нічыя 2:2 у першай палове сёлетняга сезону. Тады аршанцы на сваім стадыёне вялі ў ліку 1:0, але прапусцілі двойчы і апынуліся на мяжы пройгрышу. Толькі гол у апошнія хвіліны ўратаваў “сіня-белых” ад хатняй паразы.

На дадзены момант у турнірнай табліцы “Орша” з 24-ма пунктамі займае 6-е месца. Тарпедаўцы маюць 19 пунктаў і знаходзяцца на 11-м радку. Матч “Тарпеда” – “Орша” адбудзецца 18-га верасня ў Менску на стадыёне “Тарпеда” (адрас: вуліца Катоўскага, 2). Старт матчу прызначаны на 16:00.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Як вы будзеце дзейнічаць пад час выбараў?

Обсуждение новости: Сустрэча з “Тарпеда”

Футбалісты “Оршы” 18-га верасня правядуць гасцявы матч з менскім “Тарпеда”.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение