Армянскі “Арарат”, які афіцыйна прадстаўляе Ерэван, базуецца ў Віцебску, а матчы праводзіць у Оршы, стартаваў у беларускай Вышэйшай лізе. У першых дзвюх сустрэчах “Арарат” сустракаўся з “Брэстам-2”. У абодвух паядынках атрыманыя пераканаўчыя перамогі – 8:3 і 7:1.
Цікава, што ў інтэрнэце з’явіліся два поўныя відэазапісы матчаў. Таму ёсць магчымасць паглядзець гульні “Арарата”, калі не атрымалася прыйсці на Лядовую арэну.