Матч 3-га туру чэмпіянату Беларусі па міні-футболе паміж “Аматарам” і “Вітэнам” адбыўся ў Берасці ў спартовым комплексе “Вікторыя” імя Мяшкова. Гульня сабрала 350 гледачоў.
Склад “Вітэна”: Мароз; Алейнікаў (к) – Дунаеў – Падалінскі – Цікурышвілі; Чарніенка – Еўдакімаў – Дзядзічкін – Гусакоў; Вяршынін.
Гулец без трывалага месца ў чацвёрках Вяршынін удала дзейнічаў на сваёй змене і выдаў дзве галявыя перадачы Еўдакімаву на 15-й хвіліне і Гусакову на 20-й. Доўга наступала развязка, аднак урэшце ў канцы першай паловы два аршанскія мячы фактычна прадвызначылі лёс гульні. Далейшыя падзеі адбываліся пад дыктат “Вітэна”, і ў другім тайме на 35-й хвіліне вызначыўся Дунаеў з перадачы капітана каманды Алейнікава, а на 37-й забіў Гусакоў з перадачы Цікурышвілі. Вынік 4:0 на карысць “Вітэна”.
Пасля трох тураў “Вітэн” мае 7 пунктаў і займае 4-е месца ў турнірнай табліцы.