Паўфінал адной з любімейшых гульняў моладзі адбудзецца 8-га кастрычніка ў Магілёве ў Палацы культуры вобласці. Гуляць там будзе і каманда з Оршы - “Отличный борщ”. На папярэднім этапе адбыўся невялікі казус – каманда “Смайлы” з горада Скадоўск парушыла рэгламент і была выключана з турніру. У выніку ў паўфінал замест яе ўключана каманда “Не то, что вы подумали” (Магілёў) на падставе найвышэйшага рэйтынгу за першае паўгоддзе.
Такім чынам, у паўфінале 8-га кастрычніка выступяць: “Доктор Хаусс” (Магілёў), “Все в стали” (Жлобін), “Заводной апельсин” (Магілёў), “Отличный борщ” (Орша), “Мелочи жизни” (Наваполацк), “МАПИД-шоу” (Менск), “Не то, что вы подумали” (Магілёў), “Я не браў” (Магілёў). Пачнецца паўфінальная гульня Міжгалактычнай лігі Клуба вясёлых і знаходлівых а 17:00.