За адну ноч у рэгіёне адбылося два пажары - з адносна невялікай разбежкай па часе - пры якіх пацярпела тры будынкі. У Аршанскім раёне пажар адбыўся ў вёсцы Корава. Прыблізна а 1 гадзіне ночы тут загарэліся лазня і сарай, якія належалі розным гаспадарам. У выніку пажару ў абодвух будынках знішчаныя дахі, пашкоджаны сцены, столь і маёмасць, якая была ўнутры.
У Сененскім раёне пажар адбыўся прыблізна а 2-45 у вёсцы Застадолле. Загарэлася гаспадарчая пабудова, якая належала мужчыне 1988 года нараджэння. Знішчаны дах, столь, пашкоджаны сцены і маёмасць. У абодвух выпадках МНС высвятляе прычыны пажару.